Адбыуся справаздачны сход

19 Марта

2017-ы быў годам супярэчлівым Адразу акцэнтаваўшы ўвагу на такой акалічнасці, пачаў сваё выступленне на чарговым справаздачным сходзе, які адбыўся ў мінулую пятніцу, дырэктар Уладзімір Белы. Ацэньваючы праведзеную работу і абагульняючы атрыманыя вынікі ён адзначыў, што, нягледзячы на пэўныя эканамічныя цяжкасці, у цэлым для сельгаспрадпрыемства год быў дастаткова неблагім, але яшчэ адназначна ёсць да чаго імкнуцца. Уладзімір Альфонсавіч заўважыў, што ў сучасных умовах ужо не дастаткова проста павялічваць аб’ёмы вытворчасці прадукцыі, неабходна паляпшаць яе якасныя паказчыкі, іншымі словамі, рабіць канкурэнтаздольнай.

На ажыццяўленне гэтай мэты нацэлены кожны работнік сельгаспрадпрыемства.

Да пажаданняў усім здароўя, шчасця і дабрабыту далучыўся і старшыня Бераставіцкай раённай арганізацыі аграпрамысловага комплексу Уладзімір Апон. Ён жа, падзякаваўшы за сумленную працу і адказнае стаўленне да сваіх працоўных абавязкаў, уручыў Падзячныя лісты лепшым працаўнікам сельгаспрадпрыемства. Завяршылася мерапрыемства незабыўным выступленнем Лідскага эстраднага аркестра.


Вернуться к списку новостей