Свята аграрыяў прайшло ў Бераставіцы

01 Декабря

Гасцінна, добразычліва і з песняй, што натхняе… Менавіта так, не парушаючы нацыянальных традыцый, сустракаў учора усіх удзельнікаў ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплекса народны ансамбль народнай песні “Бераставіцкія музыкі”.

Простыя і добрасумленныя, руплівыя і адказныя земляробы, жывёлаводы, кіраўнікі і, увогуле, лепшыя прадстаўнікі галіны былі галоўнымі героямі ў гэты святочны і запамінальны дзень. І кожны з іх, хто ўносіць свой значны ўклад у важную справу забеспячэння харчовай бяспекі нашай краіны, вядома, не застаўся па-за ўвагай.


Вернуться к списку новостей