Адкрыццё рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”

11 Декабря

11 снежня у Береставiцы, адбылося ўрачыстае адкрыццё рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”.

— Сёння ў нашай краіне стартуе штогадовая акцыя “Нашы дзеці”, — адзначыў адкрываючы акцыю намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Чыкун, — у яе час дарослыя пастараюцца зрабіць усё, каб дзеці весела і цікава правялі навагоднія і калядныя святы, каб канікулы, якія хутка ўжо надыдуць, запомнілася цікавымі падзеямі. Сяргей Ягоравіч пажадаў школьнікам моцнага здароўя, аптымізму, добрага настрою, паспяхова закончыць навучальную чвэрць і добра адпачыць у час зімовых канікул.
 


Вернуться к списку новостей