Ушанаванне памяці аб Г. Н. Цітаішвілі

10 Мая

9 мая на Малабераставіцкую зямлю прыехалі прадстаўнікі грузінскай дыяспары Гродзенскай вобласці. Яны ўшанавалі памяць аб гвардыі палкоўніку Цітаішвілі Г.Н.

Геронцій Несцеравіч Цітаішвілі, камандзір 250-ай стралковай дывізіі, загінуў смерцю храбрых 14 ліпеня 1944 года пры вызваленні Малой Бераставіцы.

Прадстаўнікі дэлегацыі ўсклалі кветкі ля памятнага знака ў гонар Г.Н.Цітаішвілі, пасля гэтага наведалі народны гісторыка-краязнаўчы музей "Вытокі" Малабераставіцкай СШ.

 

 

 


Вернуться к списку новостей