Малабераставіцкія школьнікі папоўнілі рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі

20 Мая

У Год гістарычнай памяці месцам правядзення ўрачыстага прыёму вучняў у рады ГА “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” стаў народны гісторыка-краязнаўчы музей “Вытокі”, у экспазіцыі якога “Гісторыя школы” значнае месца адведзена гісторыі станаўлення і развіцця дзіцячых арганізацый. Напярэдадні святкавання 100-й гадавіны стварэння піянерскай арганізацыі ў піянерскай дружыне імя Юрыя Аляксеевіча Гагарына дзяржаўнай установы адукацыі “Малабераставіцкая сярэдняя школа ” адбылася вельмі важная падзея – урачыстыя лінейка “Салют піянерскаму папаўненню”, прысвечаная прыёму юных грамадзян краіны ў рады ГА “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”. 15 першакласнікаў і 10 чацвёртакласнікаў вельмі адказна рыхтаваліся да аднаго з самых важных святаў у сваім жыцці. На працягу некалькіх месяцаў кожны школьнік імкнуўся пазнаць больш з гісторыі развіцця піянерскага руху, яго традыцыях, даведацца аб юных піянераў-героях і вучыцца на іх подзвігах стаць сапраўднымі піянерамі. Вельмі адказным этапам падрыхтоўкі стала вывучэнне законаў акцябрат і піянераў, па якіх юныя патрыёты вучацца, жывуць і працуюць. Здабываць новыя веды, рабіць добрыя справы і ўчынкі дапамагалі вучням іх старэйшыя сябры – настаўнікі і вучні: старшая важатая Герасюк Вольга Вячаславаўна, класныя кіраўнікі Ігнатовіч Вяслава Збігнеўна, Ляміна Алена Аляксандраўна, старшыня савета дружыны Болбат Ангеліна. Патрыхтоўчы этап з упэўненасцю паказаў, што ўсе вучні годныя насіць ганаровае званне акцябронак або піянер.


Вернуться к списку новостей