Бераставіца адсвяткавала “Дажынкі”

18 Августа

У пятніцу, 18 жніўня, Бераставіцкі раён першым у вобласці адсвяткаваў галоўнае свята хлебаробаў – “Дажынкі”.

 

 

Пачалося мерапрыемства ўрачыстым шэсцем прадстаўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна, мясцовай улады і ганаровых гасцей.

 

Затым у летнім амфітэатры прайшло ўшанаванне лідараў сённяшняга жніва. Старшыня Бераставіцкага райвыканкама Антон Кулісевіч падзякаваў усім, хто працаваў на жніве, і ўручыў узнагароды лепшым.

 

Сярод нашых працаўнікоў былі адзначаны: Буцько Віктар Мікалаевіч, трактарыст нашага прадпрыемства;

 

Падзячным пісьмом Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэту ўзнагароджаны:

Дзешка Сяргей Міхайлавіч, вадзіцель аўтамабіля.

 

Старшыня райкама праўсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Аляксандравіч Апон узнагародзіў Дыпломам Бераставіцкага раённага камітэта Беларусскага праўсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і грашовай прэміяй экіпаж камбайна "КЗС 1218" у складе Сунэліка Аляксандра Вацлававіча і Сунэліка Юрыя Вацлававіча, повара Якубовіч Валянціну Уладзіміраўну.

 

Старшыня раённага абъяднання праўсаюзаў Уладімір Мышко ўзнагародзіў памятнымі падарункамі трудавую дынастыю сямьі Катовых - Дзмітрыявых - Сунэлік.

 

За актыўны удзел у прафсаюзным руху раёна па абароне працоўных праў і саціяльна-эканамічных інтарэсаў членаў праўсаюзаў Уладімір Мышко, уручыў мядаль "110 год праўсаюзнуму руху" Таццяне Женгелевіч, старшыні праўсаюзнай арганізацыі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Вернуться к списку новостей