Юбілейная, пятая: на Бераставіччыне праходзіць раённая выстава-конкурс «Самаробны цуд»

27 Декабря

Удвая больш работ даслалі сёлета юныя бераставічане і іх бацькі на раённую выставу-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Самаробны цуд», якая ўжо пяты год праводзіцца пры падтрымцы ДУК «Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы», раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын», раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і аддзела адукацыі Бераставіцкага райвыканкама. Сямейная творчасць аб’ядноўвае, а навагодняя тэматыка спрыяе нараджэнню крэатыўных і незвычайных ідэй, якія з кожным годам усё больш уражваюць і здзіўляюць.


Вернуться к списку новостей