Урок дабрыні «Дамашнія жывёлы – героі дзіцячых кніг»

27 Ноября

У філіяле «Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка» для ўдзельнікаў літаратурнага кружка «Знайка» прайшоў урок дабрыні «Дамашнія жывёлы – героі дзіцячых кніг», прысвечаны Сусветнаму дню хатніх жывел. Удзельнікі з радасцю і задавальненнем разгадвалі жартоўныя загадкі пра хатніх жывёл, прымалі ўдзел у конкурсе «Угадай хто гэта?», па чарзе чыталі апавяданне Івана Стадольніка «Святое месца» і абмяркоўвалі яго. На прыканцы ўрока расказвалі пра сваіх любімых пітомцаў і падзяліліся сваімі патаемнымі марамі аб далейшым набыцці хатніх сяброў.


Вернуться к списку новостей