Выстава-рэквіем «След Афганскай вайны»

17 Февраля

На працягу тыдня ў філіяле «Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка» дзейнічала выстава-рэквіем «След Афганскай вайны», прысвечаная Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Наведвальнікі пазнаёміліся з гістарычнымі падзеямі вайны ў Афганістане, даведаліся, як мужна і прафесійна выконвалі свой абавязак нашы салдаты, як у найскладанейшых умовах праяўлялі мужнасць, стойкасць, высакароднасць. Пазнаёміліся з кнігай «Памяць» у якой можна знайсці імёны загінуўшых у баявых дзеяннях у Афганістане і Чачні.


Вернуться к списку новостей