Тэрыторыя VisaFree. 10 вартых турыстычных месцаў у Вялікай Бераставіцы.

04 Ноября

Акрамя прыродазнаўчых і краязнаўчых экскурсій па пастаянна дзейнічаючай экспазіцыі музей Вавёркі прапануе аглядавую тэматычную экскурсію “З гісторыі Вялікай Бераставіцы” (гістарычныя і архітэктурныя помнікі). Яна карыстаецца попытам у турыстаў і знаёміць з адметнымі куточкамі нашага мястэчка. З якімі? Пра гэта раскажа маршрут экскурсіі.

• Прыпынак першы.
Царква Свяціцеля Мікалая Цудатворцы
Храм, які сёння ўпрыгожвае райцэнтр, пабудаваны ў 1868 годзе на месцы будынка драўлянай царквы па праекту архітэктара Якава Фардона.

• Прыпынак другі.
Ратуша
Ратуша стаяла на цэнтральнай плошчы мястэчка (гандлёвай) з гандлёвымі радамі, крамамі, гасцінным дваром. Зараз на гэтым месцы размешчаны будынак раённай бібліятэкі і музычнай школы.

• Прыпынак трэці.
Заезны двор
Вуліца Чырвонаармейская, 10. Будынак пабудаваны ў 2-й палове XIX ст. з дрэва.

• Прыпынак чацвёрты.
Касцёл Візітацыі Найсвяцейшай Панны Марыі
Касцёл Візітацыі Найсвяцейшай Панны Марыі пабудаваны на сродкі кашталяна Віленскага Гераніма Хадкевіча ў 1620 годзе.

• Прыпынак пяты.
Мемарыял Славы
Ратушная плошча. Складаецца з брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан, а таксама Сцяны памяці і смутку. Тут пахаваны 192 воіны і партызаны, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1964 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна з аўтаматам, у 1986 годзе помнік быў рэканструяваны.

• Прыпынак шосты.
Дрэва жыцця
Устаноўлена знагоды 500-годдзя першага ўпаміну мястэчка ў гістарычных дакументах Вялікай Бераставіцы ў верасні 2006 года.

• Прыпынак сёмы.
Чароўны камень
Камень з’явіўся падчас падрых­тоўкі да святкавання 500-годдзя Вялікай Бераставіцы. Вялізны валун даставілі з Магілянскіх гор, і з ім звязаны народныя легенды і паданні. Ён апавіты сімвалічнай вінаграднай ліствой.

• Прыпынак восьмы.
Бераста­віцкі палац
Палац Касакоўскіх – страчаны гістарычны будынак, які належаў апошнім уладальнікам маёнтка Вялікая Бераставіца. Узведзены быў на сродкі Станіслава Казіміра Касакоўскага і перададзены ў валоданне сыну Юзэфу. Асноўныя будаўнічыя работы завершаны ў 1900 годзе.

• Прыпынак дзявяты.
“Гарбаты” мост
У 20-30 гг. ХХ стагоддзя “гарбаты” адыгрываў не апошнюю ролю ў жыцці населенага пункта. Некалі па ім многія жыхары Бераставіцы напрасткі хадзілі ў маёнтак на працу, а тагачасная местачковая моладзь любіла сустракацца ў гэтым маляўнічым і рамантычным кутку

• Прыпынак дзясяты.
Касцёл Праабражэння Гасподняга
Касцёл узведзены ў 1912 годзе з цэглы па фундацыі ўладальніка маёнтка графа Юзэфа Касакоўскага. Закрыты ў 1965 годзе, вернуты католікам у 1989 годзе, у 1990-м адрэстаўрыраваны.

Узнать больше: http://berestovitsa.grodno-region.by/ru/berestovitsa-news-ru/view/terytoryja-visafree-10-vartyx-turystychnyx-mestsau-u-vjalikaj-berastavitsy-14269-2019/


Вернуться к списку новостей