Выстава твораў мастакоў і ўмельцаў Бераставіччыны адбылася ў раённым цэнтры культуры

25 Сентября

«75 год – 75 шэдэўраў». Выстава твораў мастакоў і ўмельцаў Бераставіччыны адбылася ў раённым цэнтры культуры.

У фае раённага цэнтра культуры было прадстаўлена сапраўднае суквецце апантаных творцаў. Работы мастакоў, народных майстроў і ўмельцаў уражвалі, іх хацелася разглядаць зноў і зноў.

Выстава знаёміла з вырабамі плябанаўскіх ткачых Марыі Кажанеўскай і Алены Барцэвіч, драўлянымі вырабамі Сяргея Шляхоткі, маляванымі палотнамі мастакоў Мікалая Жлабовіча, Аляксандра Ваўчка, Андрэя Втарушына, Валянціны Шышпаронак, вітражамі Наталлі Жалязоўскай, вышыўкай Веранікі Ялоўчык і Вольгі Ігнатовіч, вышыўкай стужкамі Аксаны Дручынінай, алмазнай вышыўкай Аксаны Кумпель, цацкамі з ваты Ірыны Панок, керамікай Святланы Ляшкевіч і Алены Дзянішчык, тэкстыльнымі лялькамі Святланы Рыбалкі, вязанымі цацкамі і вышыўкай Ірыны Даўгучыц, саломкай Тамары Касьян. Упрыгожвалі выставу кампазіцыі з жывых кветак.


Вернуться к списку новостей