«Бульба МЭБ»: свята бульбы, працы і людзей

27 Августа

Падчас усёй урачыстай цырымоніі гучалі вясёлыя, звонкія песні пра бульбу і хлеб, пра працавіты беларускі народ у выкананні калектываў і выканаўцаў аматарскай творчасці раёна.

Прадоўжылася святкаванне гульнёва-забаўляльнай праграмай для малодшых жыхароў аграгарадка «Малабераставіцкая рассыпуха», а далей жыхароў і гасцей Малой Бераставіцы чакала захапляльнае выступленне ансамбля з горада Мінска «Гуляй, Бульбаш». Дарэчы, на працягу ўсяго выступлення ў адрас ансамбля не сціхалі гучныя апладысменты і шчырыя словы падзякі.

А вось неверагодна вясёлую абстаноўку на летняй пляцоўцы стварыў парадыст з Гродна Дзмітрый Буланаў, у асобе якога мясцовыя жыхары і госці свята маглі ўбачыць Мікалая Баскава, Алу Пугачову, Сафію Ратару і іншых вядомых зорак Расійскай эстрады. Далей усіх чакала не менш захапляльнае выступленне шоў-балета Аляксея Запруцкага з Мінска.

Падчас усяго святкавання кожны мог пацешыцца выставай элітных сартоў бульбы «Ах, бульба, бульбачка, расці, галубачка!», вырабамі з бульбы «Бульбяны бум», наведаць бібліятэчную пляцоўку «Усё пра бульбу» а таксама завітаць на выставу-продаж вырабаў народных умельцаў «Народнаму век векаваць». Працавалі таксама гандлёвыя кропкі Бераставіцкага філіяла аблспажыўтаварыства, забаўляльныя атракцыёны і палаткі з цацкамі і прысмакамі для дзяцей.

Завяршылася мерапрыемства святочнай дыскатэкай і па-сапраўднаму чароўным фаер-шоў «Ergo-Bibamus».


Вернуться к списку новостей