«Бульба МЭБ»: свята бульбы, працы і людзей

26 Августа

Гэта падзея ў аграгарадку ў цэнтры Малой Бераставіцы ўжо стала традыцыйнай, і нездарма: КСУП «Малабераставіцкі элітгас» славіцца сваімі элітнымі гатункамі бульбы, насенне для якіх ужо трыццаць гадоў вырошчваецца ва ўласнай мікракланальнай лабараторыі.

Пачалося ўрачыстае святкванне тэатралізаваным прадстаўленнем скамарохаў і Спадарыні Бульбы, якія зарадзілі гасцей святочным настроем і пацешылі выдатнымі песнямі. Не абышлося і без частавання ўсіх прысутных, у тым ліку ганаровых гасцей свята, бульбянымі прысмакамі.

З прывітальным словам і шчырымі віншаваннямі са святам бульбы звярнуўся да прысутных дырэктар КСУП «Малабераставіцкі элітгас» Уладзімір Белы, які падзякаваў працаўнікам прадпрыемста за плённую працу, пажадаў поспехаў і добрага настрою не толькі на святочны вечар, але і на кожны дзень.

Далей адбылося ўшаноўванне галоўных гасцей свята – працаўнікоў. Ганаровыя граматы, грашовыя прэміі, памятныя падарункі і шчырыя словы падзякі атрымалі на свяце камбайнёры, вадзіцелі аўтамабіляў, працаўнікі на скірдаванні і пагрузцы саломы, аператары, аграномы і многія іншыя працаўнікі, якія дзякуючы добрасумленнасці дасягаюць высокіх паказчыкаў у працы.

Не абышлі ўвагай і ўзнагародзілі памятнымі падарункамі і сямейную дынастыю сям’і Рыбалюк, якія сваёй працай з’яўляюцца добрым прыкладам землякам і уносяць значны ўклад у агульную справу нашай краіны. Агульны працоўны стаж работы дынастыі сям’і Рыбалюк на прадпрыемстве склаў 116 гадоў.

Памятнымі падарункамі былі адзначаны таксама выдатнікі вучобы-2019, мастак-афарміцель свята, пазаштатныя супрацоўнікі і рэкламныя агенты сайта прадпрыемства а таксама сем’і, у якіх у гэтым годзе нарадзіліся дзеці. Падарункавыя сертыфікаты на элітную бульбу і сертыфікат «Дапамога да школы» былі ўручаны выхавальнікам дома сямейнага тыпу Артамонавых.

Пад гучныя і шчырыя апладысменты, віншаванні і падарункі атрымоўваў калектыў лабараторыі па мікракланальнаму вырошчванню бульбы прадпрыемства «Малабераставіцкі элітгас», які адзначыў сваё 30-годдзе.

Спонсарамi cвята таксама выступiлi: беларускі саюз жанчын, ГА «Белая Русь» і ГА «БРСМ» прадпрыемства.


Вернуться к списку новостей