На «Бераст-Фэсце» працаваў «Купальскі кірмаш»

06 Июля

На працягу ўсяго дня на «Бераст-Фэсце» працуе «Купальскі кірмаш» — сапраўдны горад майстроў, дзе раскінуліся гандлёвыя рады, у якіх прадстаўлены вырабы народных майстроў з розных вугалкоў Беларусі. На свята ў Бераставіцу прыехала больш за 50 народных умельцаў, якія прадстаўлялі Брэст, Пінск, Гродна, Масты, Ваўкавыск, Ліду, Зэльву і іншыя мясціны. Шырокай была не толькі геаграфія ўдзельнікаў «Купльскага кірмашу», але і спектр вырабаў, якія яны прывезлі да нас на свята.


Вернуться к списку новостей