Калядныя вячоркі правялі вучні пачатковай школы ў Паплаўцах

21 Января

Навагоднія святы для вучняў Паплаўскай яслі-сад-пачатковай школы пачаліся з акцыі «Віншуем усіх». Школьнікі наведалі жыхароў вёскі Паплаўцы са святочнымі віншаваннямі. Падарылі ім віншавальныя паштоўкі і сімвал года — “свінку”, зробленыя сваімі рукамі. Дарэчы, а на Каляды маленькія артысты падрыхтавалі тэатралізаваную праграму і наладзілі сапраўднае свята для вяскоўцаў.

Каляды – самы распаўсюджаны на Беларусі і добра захаваны старажытны абрад, які доўжыцца два зімовыя тыдні. Каляднікі хадзілі пераапранутыя ў касцюмы «дзеда», «мядзведзя», «цыганку», «казу». Дзяцей сустракалі шчыра і ветліва гаспадары сядзіб. Заходзячы ў хату, калядоўшчыкі славілі гаспадароў, выказвалі сваю добразычлівасць і віншаванні, распявалі калядныя песні, ставілі маленькія спектаклі з казой-калядоўшчыцай . Свята атрымалася цікавым і вясёлым — радасныя твары, шчаслівыя вочы, добры настрой.


Вернуться к списку новостей