8 снежня на Бераставіччыне стартавала рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці»

08 Декабря

8 снежня на Бераставіччыне стартавала рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці», якая традыцыйна праводзіцца напярэдадні калядных і навагодніх святаў і заклікана аказаць увагу і падтрымку дзецям, якія маюць найбольшую патрэбу ў клопаце з боку дзяржавы і грамадства.

Наш працоўны калектыў і грамадскія аб’яднанні: прафсаюз, «БСЖ», «Белая Русь», БРСМ акажуць пасільную дапамогу і ўключыцца ў збор добраахвотных ахвяраванняў, каб напярэдадні Калядаў і Новага года святочныя падарункі атрымалі і тыя дзеці, якія маюць у гэтым найбольшую патрэбу.


Вернуться к списку новостей