Лепшых аграрыяў Бераставіччыны ўзнагародзілі на абласным свяце «Дажынкі»

19 Ноября

Адной з галоўных падзей абласнога свята «Дажынкі» ў Іўе стала ўрачыстая цырымонія ўшанавання пераможцаў спаборніцтва па ўборцы ўраджаю 2018 года «Людзям працы – гонар і пашана!». У ліку пераможцаў спаборніцтва ў шэрагу намінацый былі празнаны і нашы землякі.

За дасягненне высокіх паказчыкаў па выніках абласнога спаборніцтва на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін у 2018 годзе сярод раёнаў ІІІ месца атрымаў БЕРАСТАВІЦКІ РАЁН.

Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь узнагароджаны ІВАНОЎСКІ АЛЯКСАНДР МІХАЙЛАВІЧ — трактарыст-машыніст прадпрыемства «Масаляны» Бераставіцкага раёна.

Падзяка Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь аб’яўлена ГАСПАДАРЦУ ЮРЫЮ ІОСІФАВІЧУ — вядучаму ветэрынарнаму ўрачу прадпрыемства «Пагранічны-Агра» Бераставіцкага раёна.

Пераможцамі рэспубліканскага агляду-конкурсу «Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў» сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў стала прадпрыемства «Варанецкі» Бераставіцкага раёна, дырэктар КОЛАС ІОСІФ ІОСІФАВІЧ.

Ганаровай граматай Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагароджаны АНТУШЭВІЧ АЛЕГ ОСІПАВІЧ — дырэктар прадпрыемства «Масаляны» Бераставіцкага раёна.

Ганаровай граматай абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагароджваны ПРЫМАЧЭНКА МІКАЛАЙ ІВАНАВІЧ — дырэктар прадпрыемства «Пагранічны-Агра» Бераставіцкага раёна.


Вернуться к списку новостей